Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорскія актывісты моладзевага цэнтру «Волат» дамагаюцца ад уладаў гораду, каб збудавалі яшчэ адну паліклініку.

Яны распаўсюдзілі ў горадзе ўлёткі, у якіх нагадваюць пра цяжкасьці з мэдычным абслугоўваньнем, а таксама заклікаюць зьвяртацца па вырашэньне праблемы да новаабраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.

Былы кандыдат на парлямэнцкіх выбарах ад АГП Віктар Малочка кажа, што праблема чэргаў у раённай паліклініцы існуе ўжо даўно.

«Два гады таму вяліся гутаркі пра будоўлю новай паліклінікі, нават месца было вядомае, дзе павінны былі пабудаваць. Але пасьля таго як у Салігорску пабудавалі лядовы палац, тое месца пераразьмеркавалі пад дом, дзе жывуць трэнэры і іншы пэрсанал спартовага збудаваньня», — кажа Малочка. — «Цяпер зімою ўзьнікла страшэнная праблема з паліклінікай. Чарга здаць аналіз крыві — 300 чалавек. Хочаш атрымаць талёнчык — прыходзь у 4 раніцы, стой у чарзе, пакуль а 7 гадзіне адчыніцца паліклініка. Я вось цэлы месяц камісію праходзіў, хоць у нармальных умовах гэта займае 2–3 дні».

Цяперашняя паліклініка разьлічаная на 680 наведваньняў штодня, але фактычна пацыентаў прыходзіць у тры разы болей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG