Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Тэль-Авіву выбухнуў аўтобус


У цэнтральнай частцы Тэль-Авіву каля поўдня ў сераду прагрымеў выбух. Паводле папярэдніх дадзеных, быў падарваны пасажырскі аўтобус, у выніку чаго ёсьць мноства пацярпелых.

На гэты момант паведамляецца пра дзесяць параненых. Стан траіх зь іх ацэньваецца, як сярэдняй ступені цяжкасьці, іншыя параненыя лёгка. Аб загінулых пакуль не паведамляецца.

Паліцыянты паведамілі, што быў зьдзейснены тэракт. Паводле наяўных зьвестак, у аўтобус было падкладзена выбуховае прыстасаваньне. Супрацоўнікі паліцыі атрымалі інфармацыю ад сьведкаў аб падазроным чалавеку, які зайшоў у аўтобус, пакінуў нейкі прадмет і ўцёк.
XS
SM
MD
LG