Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравец: Працягваецца суд над Мікалаем Уласевічам


Мікалай Уласевіч

Мікалай Уласевіч

21 лістапада суд Астравецкага раёну працягвае разглядаць адміністратыўную справу супраць грамадзкага актывіста Мікалая Ўласевіча.

Гэтым разам суд разгледзіць міліцэйскі пратакол паводле якога Ўласевіча вінавацяць ў тым, што ён не падпарадкаваўся міліцыянтам.

Сам Уласевіч кажа, што пратакол складзены прамінулай датай, таму ён адмовіўся яго падпісваць.

Кандыдата ў дэпутаты Ўласевіча 21 верасьня міліцыянты затрымалі ў Астраўцы, правялі ператрус у ягоным аўто і ў хаце ў Варнянах.

З машыны канфіскавалі 116 бюлетэняў «Прававая дапамога насельніцтву», у хаце — 72 улёткі АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».

Паводле Ўласевіча, на ягоныя просьбы выдаць яму на рукі копіі ўсіх пастаноў аб правядзеньні ператрусаў міліцыянты выдалі толькі копію пратакола асабістага агляду.

Сам Мікалай Уласевіч зьвяртаўся ў пастарунак, каб яму далі копіі пратаколаў вобшуку, але яму ўвесь час адмаўлялі, пасьля чаго ён абскардзіў дзеяньні міліцыі ў судзе.

Пасьля гэтага праз 10 дзён міліцыянты ізноў завіталі да яго дамоў у Варняны, каб скласьці пратакол аб непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Уласевіч адмовіўся ў гэтым удзельнічаць.
XS
SM
MD
LG