Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 21 лістапада: пачатак Слуцкага збройнага чыну, перадача Чырвонага касьцёлу вернікам, народзіны Юхнаўца


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Воблачнасьць, магчымы мокры сьнег, тэмпэратура +3-+5 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Пачатак Дзён Масквы ў Менску, візыт дэлегацыя расейскай сталіцы на чале з міністрам, кіраўніком дэпартамэнту зьнешнеэканамічных і міжнародных сувязяў Масквы Сяргеем Чарэміным.

У культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы» пройдзе форум дзелавога супрацоўніцтва горада Масквы і Рэспублікі Беларусь.

Сусьветны дзень тэлебачаньня.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1910 ― у Менску — ўрачыстае асьвячэньне касьцёла сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёлу).

1920 ― разгортваецца Слуцкі збройны чын. У гэты дзень Рада Случчыны выдае дэклярацыю, у якой заклікае сялянства «на барацьбу за незалежную Беларусь у яе этнаграфічных межах».

1926 ― у Віцебску створаны другі Беларускі дзяржаўны тэатар (БДТ-2) ― цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа.

1990 — Менскі касьцёл сьвятых Сымона і Алены пасьля 46-гадовага перапынку вернуты католікам. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1694 — Франсуа-Мары Вальтэр, францускі філёзаф

1874 — Уінстан Чэрчыль, брытанскі палітычны дзеяч

1921 — Янка Юхнавец, беларускі паэт, пісьменьнік, драматург, мастак, скульптар

1936 — Марыя Захарэвіч, беларуская акторка тэатру і кіно

1957 — Мірон Хадакоўскі, гайнаўскі арцыбіскуп, брыгадны генэрал і праваслаўны ардынары польскага войска

У гэты дзень памерлі:

1790 — Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», ваявода віленскі, стараста львоўскі, мечнік вялікалітоўскі

1830 — Ян Сьнядэцкі, беларускі астраном, матэматык, філёзаф

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Гонар людзей нікчэмных выяўляецца ў тым, што яны ўвесь час гавораць пра сябе, гонар людзей значных — у тым, што яны не гавораць пра сябе ніколі.
Франсуа Мары Вальтэр

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»

Белтрансгаз могуць прадаць 25 лістапада

Аўтуховіч абвясьціў галадоўку

Беларусь і Казахстан узаемна — terra incognita

Эгіпет: рэвалюцыя працягваецца

Мільярды «Сбербанку» для Беларусі
XS
SM
MD
LG