Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Астравец прэзэнтуе ў Горадні «Райскія яблычкі»


23 лістапада ў пятніцу ў галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3-11) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі прозы «Райскія яблычкі», якую напісаў гарадзенец Сяргей Астравец, сталы аўтар нашага радыё.

Кніга выйшла сёлета ў інтэрнэт-бібліятэцы «Камунікат».

Вось што кажа пра «Райскія яблычкі» сам аўтар: «Паміж Нёманам і Гараднічанкай знаходзіцца мая творчая тэрыторыя, словам, гэта тое, што ацалела ад Старога горада. Былога каралеўскага, дзе ўсплывае выява Стэфана Баторыя і значнае месца займае Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Зьяўляецца таксама копія яго кароны, у якой былога караля пахавалі. У труне ацалела толькі яна. Каб потым апынуцца на галаве вясковага каваля пад шафэ. Гісторыі пошукаў парэштак апошняга манарха Рэчы Паспалітай нададзены літаратурныя рысы.

Што яшчэ? Райскія яблычкі. Яны ў мяне за вакном у аднайменным „рэпарцёрскім апавяданьні“. А ў генэрала Ўрангеля — за сьпінай, у пакінутым назаўжды паўвостраве ў „Флёце каўчэгаў“. Чытач таксама сутыкнецца з арміяй пішучых машынак з беларускімі літарамі, якія апынуліся ў руках НКВД.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG