Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Творчая сустрэча ў Берасьці «Музыка маёй мовы»


23 лістапада аўтары дакумэнтальнага фільму «Мова. Музыка. Маладосьць» запрашаюць усіх актыўных берасьцейцаў, маладых журналістаў і аматараў беларускамоўнай музыкі на творчую сустрэчу.


Чакаюцца:

  • прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільму пра сучасную гісторыю беларускамоўнай музычнай плыні «Мова. Музыка. Маладосьць» з удзелам аўтараў,
  • віктарына «Ведай сваё» і цікавыя конкурсы з падарункамі ад Радыё Свабода —новымі выданьнямі з сэрыі «Бібліятэка Свабоды»,
  • цікавая размова з элемэнтамі дыскусіі пра стан беларускамоўнай культуры і пэрспэктывы яе разьвіцьця ў краіне.

Таксама ў межах сустрэчы адбудзецца прэзэнтацыя вынікаў конкурсу «Народны журналіст-2012» ды шмат чаго іншага.

23 лістапада, пятніца, пачатак сустрэчы ў 19.00.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе:

Берасьце, вул. Кірава 60, кв. 1 (прыватны дом).
XS
SM
MD
LG