Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бард Раман Абрамчук на «Маратоне салідарнасьці»


Раман Абрамчук
Раман Абрамчук

20 лістапада — чарговы канцэрт у падтрымку палітычных зьняволеных на сядзібе БНФ.

«Я пастараюся падабраць штосьці з грамадзянскай лірыкі, — расказаў „Свабодзе“ Раман Абрамчук. — Чаму я ўдзельнічаю ў канцэрце? Я перажываю за гэтых людзей. Вы самі чытаеце, якое да іх стаўленьне з боку адміністрацыяў турмаў. Яны не заслугоўваюць сваіх тэрмінаў. Ня ведаю, ці падтрымаю я сваімі песьнямі зьняволеных, але хаця б уздыму настрой тым, хто прыйдзе на канцэрт».

«Маратон салідарнасьці» — акцыя, якую арганізуе ініцыятыўная група «За волю», каб падтрымаць беларускіх палітвязьняў. У рамках акцыі выступілі вядомыя музыкі й літаратары: Лявон Вольскі, Аляксандар Памідораў, Зьміцер Бартосік, Славамір Адамовіч, Зьміцер Вайцюшкевіч, мастак Алесь Пушкін, савецкі палітычны вязень Сяргей Ханжанкоў і старшыня беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімер Раманоўскі.

20 лістапада канцэрт пачнецца а 18-й гадзіне па адрасе: Чарнышэўскага, 3.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG