Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода сярод сваіх чытачоў у сацыяльных сетках разыгрывае тры папулярныя ў сьвеце электронныя чыталкі — Amazon Kindle зь беларускімі кнігамі!

Каб узяць удзел у розыгрышы, трэба выканаць некалькі простых умоў:

• Пад паведамленьнем пра конкурс у суполках Радыё Свабода: vk.com/radiosvaboda і facebook.com/svaboda.org націснуць пад публікацыяй пра конкурс «мне падабаецца» і зрабіць перапост паведамленьня.

• Быць сябрам альбо далучыцца да Радыё Свабода ў сацыяльных сетках: https://www.facebook.com/svaboda.org ці https://vk.com/radiosvaboda.

• Пераможца будзе вызначаны выпадковым чынам сярод тых, хто выканае дзьве першыя ўмовы.

Пераможца розыгрышу будзе вызначаны ў апошні дзень восені, 30 лістапада. Пра вашую перамогу мы паведамім асабістым паведамленьнем.

Адзначым, што на Kindle, да таго ж, пераможцы знойдуць поўны камплект кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды», а таксама больш за сотню электронных кніг беларускіх і сусьветна вядомых аўтараў у перакладзе на беларускую мову.
XS
SM
MD
LG