Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча перавялі ў цяплейшую і сьвятлейшую камэру


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

У выходныя Мікалай Статкевіч патэлефанаваў жонцы Марыне Адамовіч — папярэдні званок быў 2 месяцы таму.

«Бадзёры і вясёлы, як заўсёды. Яму нарэшце дайшла мая рэчавая перадача, што ўжо неверагодна прыемна. Мікола кажа, што ў турме зараз усё істотна памянялася, сталі раптам прытрымлівацца Крымінальна-выканаўчага кодэксу, усё цяпер згодна з кодэксам, як ён кажа. Яго перавялі ў іншую камэру, яму цёпла, і пасьля той „лядоўні“, у якой ён амаль год утрымліваўся, камэра падаецца нават сьвятлейшай».

Марына Адамовіч атрымала яшчэ адразу два лісты. Мікола Статкевіч са спазьненьнем даведаўся, што Мікалай Дзядок знаходзіцца ў памяшканьні камэрнага тыпу ў Шклоўскай калёніі:

«І ён узгадвае свой вопыт знаходжаньня там. Піша, што камэра адмысловая, з трох бакоў агінаецца калідорам, у ёй ніводнага акенца, вісіць адна лямпачка ў 40 ват за жалезнай заслонай зь дзірачкамі. Выводзяць гуляць а палове на сёмую раніцы на паўгадзіны, калі сонца яшчэ няма...»

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч адбывае 6-гадовае пакараньне ў Магілёўскай крытай турме.
XS
SM
MD
LG