Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прашэньне аб памілаваньні з Лобавым не абмяркоўваюць


Эдуард Лобаў

Эдуард Лобаў

Маці Эдуарда Лобава Марына ў панядзелак вярнулася з Івацэвіцкай калёніі з доўгатэрміновага спатканьня з сынам.

На спатканьне Марына Лобава езьдзіла з малодшым сынам Уладзіславам, і ім дазволілі правесьці з Эдуардам тры дні — у адрозьненьне ад Валянціны Аліневіч, якую тыдзень таму да сына Ігара пусьцілі толькі на дзень і не дазволілі нічога перадаць.

Марына Лобава

Марына Лобава

Марына Лобава: «У кожнай калёніі свае парадкі, кожны начальнік усталёўвае свае законы. У адной калёніі тры дні доўгатэрміновае спатканьне, у другой — два, у трэцяй — наагул адзін дзень. Таксама і зь перадачамі. Гэтым разам перадала яму 15 кіляграмаў — першы раз так шмат дазволілі. Раней было 5 кіляграмаў, потым 10. Зараз вось 15 — я лічу, што нам пашанцавала».

Эдуард Лобаў не працуе — у Івацэвіцкай калёніі працы для ўсіх зьняволеных не хапае. У астатнім сын ні на што ня скардзіцца, кажа спадарыня Марына:

«Ён крыху прыхварэў, яшчэ кашляе, але ўжо пайшоў на папраўку. Настрой у яго бадзёры, ён у курсе ўсіх падзеяў, шмат газэт прыходзіць. Пра Дашкевіча ён таксама ведае. Але, ведаючы наша кіраўніцтва і нашы законы, яго гэта нават не зьдзіўляе».

Што да прашэньня аб памілаваньні, Марына Лобава кажа:

«Гэтае пытаньне нават не абмяркоўваецца. Гэта яго асабістая справа, я не магу нават прапаноўваць і ўзгадваць пра гэта. Ён не зразумее мяне».

Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады за злоснае хуліганства Знаходзіцца ў калёніі № 22 у Івацэвічах.
XS
SM
MD
LG