Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такое жыцьцё: Магілёўская барахолка


Здавён на Быхаўскім рынку ў Магілёве існуе барахолка. Тут прадаюць усялякую драбязу, якая ўжо непатрэбная гаспадару — паношаныя і самаробныя рэчы, сьлесарскія і іншыя прылады, музычныя інструмэнты, кнігі ды цацкі. У Другую ўсясьветную вайну гараджане тут выменьвалі рэчы на харчы. За Савецкім Саюзам — збывалі тавары фарцоўшчыкі. Тады гэта былі пераважна маладыя людзі. Цяпер «фарцуюць» у асноўным пэнсіянэры. Свае тавары яны прадаюць за невялікія грошы. Гандаль ня бойкі. Не даюць гандлярам-пэнсіянэрам спакою міліцыя і адміністрацыя рынку. Не спыняюцца спробы барахолку ліквідаваць. Людзі не здаюцца і ўпарта адстойваюць права падзарабляць да пэнсіі.

Рубрыка «Такое жыцьцё» — гэта спробы фільмаваць жыцьцё такім, якое яно ёсьць. Разам з карэспандэнтамі Свабоды здымаюць і чытачы нашага сайту. Найлепшыя дасланыя ў рэдакцыю відэа адзначаюцца прызам.

Каб даслаць сваё відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё», пішыце на пошту rferl.minsk@gmail.com — аўтары найлепшых дасланых відэа атрымліваюць невялікую HD-камэру ў падарунак.

Тэхнічныя патрабаваньні: пажаданыя мінімальныя памеры карцінкі — 640х360 (прапорцыя 16:9) альбо 480х360 (4:3); відэа можа быць у любым з агульнапрынятых фарматаў — MPEG, MPEG2, MP4, AVI, 3GP ці іншым.
Лепей, калі відэа будзе немантажаванае.

Відэарубрыка «Такое жыцьцё» — шукаем кадры, якія гавораць самі за сябе. Здымаюць карэспандэнты «Свабоды» — здымайце і вы!
XS
SM
MD
LG