Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мацкевіч: Дыктатара немагчыма адхіліць ад улады на выбарах


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

http://embed.bambuser.com/broadcast/3165055

16 лістапада ў Менску прайшла канфэрэнцыя Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства». Прадстаўнікі амаль шасьці дзясяткаў арганізацый трэцяга сэктару выпрацоўвалі нацыянальную стратэгію эўрапейскай інтэграцыі. 29–30 лістапада гэтая стратэгія будзе абмяркоўвацца на IV сустрэчы Форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» ў Стакгольме.

Удзельнікі большасьцю галасоў (31 з 44-х) прынялі Канцэпцыю разьвіцьця Нацыянальнай плятформы на 2012–2014 гады. Перамог варыянт Мацкевіча, які прадугледжвае большую палітызацыю недзяржаўнага сэктару.

Сам Мацкевіч у палітызацыі Плятформы ня бачыць нічога дрэннага.

«Тады мы павінны канстатаваць факт і сказаць: мы, невялічкая частка актыўных людзей у грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі — за эўрапейскую інтэграцыю, а тыя, хто кіруе нашай краінай — супраць, — заявіў ён «Свабодзе. — Я штурхаю, цягну, прапаную, паказваю шляхі, распрацоўваю праграмы і стратэгіі. У гэтым сэнсе я лідэр. І з гэтага лідэрскага месца немагчыма мяне скінуць, бо мяне ніхто не выбіраў».

Чытаць адказы Ўладзімера Мацкевіча можна тут.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG