Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Мацкевіч


Нарадзіўся ў 1956 годзе ў горадзе Чарамхова Іркуцкай вобласьці ў сям’і дэпартаваных з Заходняй Беларусі. Скончыў факультэт псыхалёгіі Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Браў удзел у дзейнасьці Маскоўскага мэтадалягічнага гуртку пад кіраўніцтвам Георгія Шчадравіцкага.

Вядомы беларускі мэтадоляг, філёзаф і грамадзкі дзяяч. Аўтар канцэпцыі культурнай палітыкі, тэзісаў «Думаць Беларусь», «Мы — адзіны народ», а таксама шматлікіх публікацый, прысьвечаных Беларусі. Заснавальнік і лідэр Агенцтва гуманітарных тэхналёгій.

Працаваў фрэзэроўшчыкам Гродзенскага завода карданных валаў (1973-1974);
навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лябараторыі, катэдры прыкладной сацыялёгіі, псыхалёгіі і пэдагогікі Ленінградзкага інстытута інжынэраў чыгуначнага транспарту (1983-1987).

Выкладчыкам Ліепайскага пэдінстытута (Латвія, 1987-1989). Займаўся арганізацыйным кансалтынгам ў Рызе, Краснаярску, Маскве, Калінінградзе (1988-1994).

Быў дарадцам у Дэпартамэнце па нацыянальных пытаньнях першага ураду Латвійскай Рэспублікі (1991-1992).

Распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох цыклавых перадач на Беларускім тэлебачаньні (1995-1997), арганізатарам сеткі мэтадалягічных і філязофскіх сэмінараў у Менску, кансультантам бізнэс-праектаў.
XS
SM
MD
LG