Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белавія не адмяняе рэйсаў у Тэль-Авіў


Бамбасховішча ў Тэль-Авіве, 16.11.2012

Бамбасховішча ў Тэль-Авіве, 16.11.2012

Ізраіль карэктуе маршруты руху цывільных самалётаў у раёне аэрапорту Бэн-Гурыён пад Тэль-Авівам, паведаміў прадстаўнік ізраільскага ведамства грамадзянскай авіяцыі.

Прычынай сталі ракетныя абстрэлы ХАМАСам тэрыторыі Ізраілю.

Раней некалькі ракетаў узарваліся ў ваколіцах Тэль-Авіву.

Новыя правілы руху самалётаў распрацаваныя ў мінулую суботу, калі ў раёне аэрапорту былі ўстаноўленыя сыстэмы СПА Ізраілю.

«У выніку карэктаваньня маршрутаў руху небясьпекі для цывільных авіялайнэраў няма», — цытуе ізраільскага чыноўніка Інтэрфакс.

Канфлікт паміж Ізраілем і ХАМАС у Сэктары Газы працягваецца шосты дзень. Ізраіль распачаў авіяцыйныя ўдары і артабстрэл Сэктару Газы ў адказ на ракетныя абстрэлы ваеўнікамі ХАМАС ізраільскай тэрыторыі.

У інфармацыйна-даведкавай службе «Белавія» паведамілі, што вылеты зь Менску ў Тэль-Авіў у сувязі з ваеннымі дзеяньнямі ў Ізраілі пакуль што не адмяняюцца.

Тры разы на тыдзень «Белавія» лётае па маршруце «Менск — Тэль-Авіў — Менск».


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG