Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы візыт Абамы пасьля пераабраньня – у Тайлянд


Дзяўчына ў Бірме чытае газэту з фотаздымкам Барака Абамы на першай паласе

Дзяўчына ў Бірме чытае газэту з фотаздымкам Барака Абамы на першай паласе

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Тайлянд, дзе пачалося яго першае пасьля пераабраньня замежнае турнэ.

Абама сустракаецца з каралём Тайлянду Пуміпонам Адульядэтам і прэм'ер-міністрам краіны Інглакам Чыванатам. Візыт прэзыдэнта ЗША мае ўмацаваць сувязі з ключавым саюзьнікам Амэрыкі ў рэгіёне.

У панядзелак Барак Абама наведае Бірму: гэтая паездка будзе знакам падтрымкі палітычных рэформаў і стане першай у гісторыі візытам прэзыдэнта ЗША ў гэтую краіну. Сёлета Бірма выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі дзякуючы палітыцы рэформаў, якую ўлады распачалі паўтара года таму. З турмы была вызваленая лідэрка дэмакратычнай апазыцыі М'янмы Аўн Сан Су Чжы, якая да таго правяла пад хатнім арыштам 15 год.

На нядаўніх давыбарах у парлямэнт пераканаўчую перамогу атрымала дэмакратычная апазыцыя. Эўразьвяз скасаваў санкцыі (забарону на пастаўкі зброі), якія дзейнічалі супраць Бірмы шмат гадоў.

Напрыканцы свайго цяперашняга турнэ Барак Абама стане ўдзельнікам саміту Асацыяцыі дзяржаваў паўднёва-ўсходняй Азіі (АСЕАН) у Камбоджы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG