Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер Ізраілю кажа пра гатовасьць «пашырыць» ваенную апэрацыю


Ізраільскі прэм'ер-міністар Бэньнямін Нэтаньягу кажа, што Ізраіль гатовы «значна пашырыць» ваенную апэрацыю супраць ваяўнікоў у Сэктары Газы. Такую заяву Нэтаньягу зрабіў на ўрадавым паседжаньні ў нядзелю.

Ізраіль пяты дзень працягвае бамбаваньне Сэктару Газы. Палестынскія ўлады гавораць пра прыкладна 50 забітых за гэты час. Ад ракетаў, запушчаных ваяўнікамі з тэрыторыі Газы загінулі тры ізраільцы.

Ізраільскія вайскоўцы паведамілі, што сёньня тры ракеты, запушчаныя з Сэктару Газы, патрапілі на ізраільскую тэрыторыю. Чацьверты дзень запар у Тэль-Авіве гучалі сырэны. Паводле ізраільскай паліцыі, дзьве ракеты былі перахопленыя над горадам.

Ізраіль заяўляе, што хоча зьнішчыць сотні аб'ектаў на тэрыторыі, кантраляванай групоўкай Хамас, каб спыніць ракетныя абстрэлы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG