Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Офіс іранскага тэлебачаньня ў Газе бамбілі


Ізраіль пяты дзень працягвае бамбаваньне Сэктару Газы. Паводле ізраільскіх вайскоўцаў, яны нанесьлі ўдар па штабе службы бясьпекі руху Хамас.

У сваю чаргу палестынцы паведамляюць пра пашкоджаньне будынку спадарожнікавага тэлеканалу аль-Кудс. Прадстаўнікі іранскага тэлебачаньня таксама заявілі, што іх офіс у Газе двойчы бамбаваўся.

У суботу прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі абвясьціў, што кантактуе з прадстаўнікамі Хамасу і Ізраілю, і лічыць, што ёсьць шанец на перамір'е. Ізраільскія вайскоўцы пацьвердзілі, што Хамас не абстрэльваў ізраільскай тэрыторыі ад вечара суботы.

Не пазьней як ў панядзелак Сэктар Газы мае наведаць дэлегацыя міністраў арабскіх дзяржаваў на чале з кіраўніком Лігі арабскіх дзяржаваў Набілам эль-Арабі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG