Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь яшчэ не ўзгаднілі аб’ёмы пастаўкі нафты на 2013 год


Расея працягвае перамовы зь Беларусьсю аб пастаўках нафты ў 2013 годзе, паведаміў журналістам віцэ-прэм’ер Расейскай Фэдэрацыі Аркадзь Дварковіч.

«На гэты момант мы не ўзгаднілі зь беларускім бокам аб’ём паставак нафты ў 2013 годзе да 23 мільёнаў тон. Перамовы па гэтым пытаньні працягваюцца», — цытуе Дварковіча РИА Новости.

16 лістапада на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску першы намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімер Сямашка заявіў, што Расія не пярэчыць супраць пастаўкі ў 2013 годзе 23 мільёнаў тон нафты.

«У 2013 годзе мы дамовіліся, што гэта будзе 23 мільёны тон, пярэчаньняў мы не пачулі. У мяне ёсьць усе падставы казаць, што гэта лічба будзе 23 мільёны тон», — сказаў першы віцэ-прэм’ер беларускага ўраду, падводзячы вынікі нядаўніх перамоў у Маскве з віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам, якія ён ацаніў як станоўчыя.

Пры гэтым Сямашка паведаміў, што «ніякага кватаваньня на рынку Мытнага саюзу па пастаўках энерганосьбітаў не існуе». Паводле ягоных словаў, менавіта Адзіная эканамічная прасторы дазваляе Беларусі мець прэфэрэнцыі ў пастаўках нафты і газу.
XS
SM
MD
LG