Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слава Корань: «Імпэрыя ня зьнікла»


Слава Корань: «Імпэрыя ня зьнікла»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:13:21 0:00
Наўпроставы лінк

Слава Корань: «Імперыя ня зьнікла»

Вячаслаў Корань — гітарыст, вакаліст, саўндпрадусэр, аўтар музыкі і тэкстаў, лідэр гурту Ulis.

Нарадзіўся 16 сьнежня 1955 году ў Пскове (Расея) у беларускай сям’і ваеннага доктара. Зь пяці год жыве ў Беларусі. Скончыў Радыётэхнічны інстытут у Менску па спэцыяльнасьці «Аўтаматычныя сыстэмы кіраваньня» (1978).

У музыцы з 1978 году. У якасьці гітарыста граў у менскіх рок-камандах «Ліфт» (1978–1982), «Студыя 7» (1982–1984), «Бонда» (1982–1988).

У 1988 годзе заснаваў гурт Ulis, у якім першапачаткова быў гітарыстам і пісаў музыку. З 1994 году ўзяў на сябе таксама ролю вакаліста і аўтара тэкстаў гурту. Выступаў таксама ў якасьці гітарыста гурту «Новае неба» (1994–1999) і праекту «Народны альбом» (з 1997).

Разам з гуртам браў удзел у першым фэстывалі «Басовішча» (1990) і быў нязьменным яго хэдлайнэрам цягам наступных 15 год.

Удзельнік першага фэсту «Рок па вакацыях» (1993) ды шэрагу наступных. Браў удзел таксама ў фэстывалях «Тры колеры» (1989–1990), «Рок чыстай вады» (Менск, 1990), «Сырок» (Масква, 1990), «Музыканты сьвету дзецям Чарнобылю» (Менск, 1991), Rock Summer (Талін, 1991), Rock-mafia (Сопат, 1991), 29th Sopot Festival (1992), «Салідарныя зь Беларусьсю» (Варшава, 2006), Be Free (Украіна, 2007–2008).

Мае ўзнагароду як найлепшы гітарыст фэстывалю «Тры колеры», тры прызы фэстывалю «Басовішча» і рок-карону за «Найлепшы альбом» на «Рок-Каранацыі-1997» (у складзе праекту «Народны альбом»). Неаднаразова выходзіў на сцэну разам з зоркамі сусьветнага маштабу, такімі, як Jethro Tull і The Stranglers.

На пачатку 90-х Ulis выступіў з сэрыяй канцэртаў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі і Польшчы. Першы альбом гурту «Чужаніца» (1990) быў выдадзены вялізарным накладам на фірме «Мэлёдыя» (Расея), другі — «Краіна белай хмары» (1991) — выйшаў таксама на кружэлках на буйным польскім лэйбле «Polskie nagrania», пасьля чаго ў Варшаве быў заснаваны і доўгі час дзейнічаў фэн-клюб гурту. Дагэтуль дзейнічае фэн-клюб гурту ў Менску.

Усяго мае ў дыскаграфіі 12 альбомаў, запісаных у складзе розных калектываў. З 1989 году выступае таксама як саўндпрадусар. У гэтай якасьці запісаў шэраг культавых альбомаў беларускага року, як «LaLaLaLa», «Одзірыдзідзіна», «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» гурту N.R.M., «Мая краіна» і «Цэпэліны» гурту «Новае неба». У 2007 годзе стаў саўнпрадусарам маладой рок-каманды з Полацку «Indra».

Неаднаразова запрашаўся ў журы фэстываляў «Басовішча» і «Бардаўская восень».

Зараз жыве і працуе ў Варшаве.

Радыёвэрсія праекту «Белы сьпіс» — з 19 па 23 на хвалях «Свабоды».


Белы сьпіс


Нашы героі — тыя, хто паклаў пачатак беларускаму року, а таксама музыкі, якія сьпяваюць тое, што ім не дазваляюць сьпяваць.

Яны нарабілі шуму ў беларускай музычнай прасторы ня толькі сваімі сьпевамі, але і ўчынкамі, не пабаяліся адкрыта выказаць свае пазыцыі.

У іх няма эфіраў на дзяржаўным тэлебачаньні і радыё. Затое ў іх ёсьць нашмат большае — любоў і павага слухачоў.


Архіў праекту


Ігар Варашкевіч: «Я пачынаю думаць, што ня тым займаўся па жыцьці»

Аляксандар Ракавец: «Будучыня за намі!»

Філіп Чмыр: Мы прагнем таго, што ў нас павінна быць па змаўчаньні

Руся: Трымаюся за мову, бо яна мяне вылучае

Алесь Дзянісаў: Я бачу цмока і хачу зь ім змагацца

Аляксандар Кулінковіч: Cьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду

Алег Хаменка: Мы забываем, што плоцім падаткі

Сяргей Скрыпнічэнка: У Беларусі адсутнічае сыстэма аўтарытэтаў

Павал Аракелян: Прачнуўся беларусам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG