Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Участковы сфальшаваў справу супраць пэнсіянэра


Міністэрства ўнутраных спраў папрасіла прабачэньня ў жыхара вёскі Дабужа, што ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласьці, Аляксандра Шачанка, за непрафэсіяналізм участковага міліцыянта. Пэнсіянэру паведамілі, што ўчастковага Віталя Вашчылу звольнілі зь міліцыі; акрамя таго, пакараныя ягоныя непасрэдныя начальнікі з Быхаўскага раённага аддзелу ўнутраных спраў.

Участковы міліцыянт, як гаворыцца ў лісьце з Галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі, сфальшаваў пратаколы адміністрацыйнага правапарушэньня супраць Аляксандра Шачанка.

Шачанок: «Участковы паступіў не як прафэсіянал. Ягоныя дзеяньні я назваў бы злачыннымі. Ён завёў на мяне адміністрацыйную справу. У пратаколах падрабіў мой росьпіс і дату — прычым двойчы зрабіў гэта. Паводле гэтай справы мяне ён вінаваціў, што я нанёс лёгкія цялесныя пашкоджаньні бяз шкоды для здароўя маці суседа. Яе я нібыта пабіў палкай. Ён сваёй рукой напісаў прызнаньне ад мяне. І ад жонкі маёй ён таксама напісаў прызнаньне і за яе расьпісаўся. На працягу двух месяцаў мы ня ведалі, што супраць нас заведзена адміністрацыйная справа. А потым мы позву атрымалі ў суд. А ў судзе фальшаваньне і выявілася».

Начальніку ўпраўленьня ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму даручана арганізаваць правядзеньне службовай праверкі ў адносінах да супрацоўнікаў і кіраўнікоў Быхаўскага аддзелу міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG