Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал ААН апраўдаў харвацкіх генэралаў


Антэ Гатовіна і Младэн Маркач
Антэ Гатовіна і Младэн Маркач

Апэляцыйная камісія міжнароднага трыбуналу ў Гаазе апраўдала і загадала вызваліць двух харвацкіх генэралаў, якіх раней асудзілі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасьці.

Генэралы Антэ Гатовіна, і Младэн Маркач у 2011 годзе былі асуджаныя на 24 і 18 гадоў зьняволеньня за сваю ролю ў апэрацыі супраць сэрбскіх сэпаратыстаў у Краіне, рэгіёне Харватыі на мяжы з Босьніяй. Тады былі забітыя прынамсі 150 сэрбаў, а каля 200 тысяч пакінулі рэгіён. У 2011 годзе трыбунал ААН прыняў рашэньне, што абодва генэралы былі ўдзельнікамі злачыннай змовы на чале з колішнім прэзыдэнта Харватыі Франьё Туджманам з мэтай выселіць сэрбаў з Краіны.

Але апэляцыйная камісія вырашыла, што такой змовы не існавала.

У сталіцы Харватыі тысячы людзей віталі гэтае рашэньне. Судовае паседжаньне ў справе Гатовіны і Маркача, якіх у Харватыі лічаць героямі, паказвалі ў жывой трансьляцыі па харвацкім тэлебачаньні.

Віцэ-прэм'ер Сэрбіі Расім Льяіч ў сваю чаргу заявіў, што пасьля такога рашэньня трыбунал ААН у справах ваенных злачынстваў у былой Югаславіі згубіў усялякі давер.

Людзі на галоўнай плошчы ў Заграбе вітаюць апраўданьне харвацкіх генэралаў
Людзі на галоўнай плошчы ў Заграбе вітаюць апраўданьне харвацкіх генэралаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG