Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Літва можа папсаваць нэрвы Беларусі, як і Беларусь — Літве


Раман Якаўлеўскі

Раман Якаўлеўскі

Упэўненасьць, што Беларусь неўзабаве ўвойдзе ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю, сёньня выказаў старшыня калегіі Эўразійскай эканамічнай камісіі Віктар Хрысьценка.

«Сёньня ў заключнай стадыі знаходзіцца перамоўны працэс аб уступленьні Казахстану ва УГА. Упэўнены, на наступным этапе да гэтага клюбу далучыцца і Беларусь», — заявіў Хрысьценка на Беларускім інвэстыцыйным форуме ў Менску.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі ставіць гэтае выказваньне пад сумнеў і лічыць яго занадта аптымістычным:

«Каб стаць афіцыйным чальцом Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, трэба мець двухбаковыя дамовы з усімі сябрамі гэтай арганізацыі. І ў гэтай сытуацыі для мяне дзіўнай выглядала б згода на гэта, напрыклад, Злучаных Штатаў Амэрыкі. Сытуацыя можа нагадваць тую, якая была раней паміж Расеяй, якая жадала ўступіць ва УГА, і Грузіяй, якая, ужо будучы чальцом арганізацыі, доўгі час не давала згоды на далучэньне Расеі. Любая краіна можа заблякаваць праблему».

Спадар Якаўлеўскі кажа, што невядома яшчэ, як сябе павядуць цяпер у гэтай сытуацыі і бліжэйшыя суседзі Беларусі:

«Улічваючы, што апошнім часам пагаршаюцца дачыненьні паміж Вільняй і Менскам, Варшавай і Менскам, я не выключаю, што могуць узьнікнуць праблемы і на гэтым кірунку. Узяць тую ж Літву. Лукашэнка апошнім часам гуляе на нэрвах літоўцаў, калі кажа, што перавядзе грузапаток з балтыйскіх партоў у Ленінградзкую вобласьць. І калі так здарыцца, у Літвы могуць адразу ўзьнікнуць дадатковыя пытаньні да Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG