Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль спыніў бамбаваньне Газы, каб не патрапіць у прэм'ера Эгіпту


Прэм'ер-міністар Эгіпту Хэшам Кандзіл наведвае Сэктар Газы. Ізраіль абвясьціў, што спыняе бамбаваньне на час гэтага візыту.

Прадстаўнікі ізраільскага ўраду кажуць, што рух Хамас працягвае абстрэльваць ізраільскую тэрыторыю ракетамі. Пры гэтым Ізраіль назваў непраўдзівымі абвінавачаньні палестынцаў у тым, што ізраільскія войскі працягваюць бамбаваньне.

У чацьвер ад абстрэлу ракетамі з Сэктару Газы загінулі тры жыхары Ізраілю. Ад ізраільскага бамбаваньня загінулі ужо прынамсі 18 палестынцаў, у тым ліку дзеці.

У Ізраілі абвешчаная мабілізацыя рэзэрвістаў – могуць быць мабілізаваныя да 30 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG