Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнка: Я Паўла Паўлавіча не выганяю


Павал Латушка, які займаў пасаду міністра культуры Беларусі, прызначаны паслом у Францыі і па сумяшчальніцтве прадстаўніком Беларусі пры ЮНЭСКО.

Хто будзе новым міністрам культуры, пакуль што не паведамляецца.

Павал Латушка нарадзіўся 10 лютага 1973 году ў Менску. Скончыў юрфак БДУ і Лінгвістычны ўнівэрсытэт. На дыпляматычнай службе з 1995 году. Са сьнежня 2002-га быў надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Польшчы. 4 чэрвеня 2009 году прызначаны міністрам культуры Беларусі.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, Павал Латушка «някепскі міністар», але сам захацеў вярнуцца да дыпляматычнай працы. «Тут інсінуацый быць ня мусіць. Я Паўла Паўлавіча ані ў якім разе не выганяю з пасады міністра культуры. Ён някепскі міністар. Але гэта ягонае пажаданьне», — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі агенцтва БЕЛТА.

Гаворачы пра задачы Паўла Латушкі на новай пасадзе, кіраўнік краіны даручыў новаму паслу ў Францыі вывучыць дзейнасьць Сацыялістычнай партыі. Пры гэтым Лукашэнкі ня выключыў зьяўленьня Сацыялістычнай партыі ў Беларусі.

“Ня тая партыя сацыялізму, якая некалі была ў нас фармальна, а партыя сацыялізму, якая дае чалавеку магчымасьці для самарэалізацыі, якая не выступае супраць прыватнай уласнасьці. Думаю, мы, калі б у нас зьявілася такая партыя, маглі б прыўнесьці шмат карыснага, зыходзячы з нэгатыўнага і станоўчага досьведу мінулых гадоў у Савецкім Саюзе. Таму я чакаю вашай працы ў такіх кірунках і асабістага дакладу”, — сказаў Лукашэнка, зьвяртаючыся да Латушкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG