Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абавязковы продаж валютнай выручкі захаваецца


Міністар эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў заявіў, што адмяніць абавязковы продаж часткі валютнай выручкі экспартэраў пакуль не дазваляе эканамічная сытуацыя ў краіне.

«Магчымая лібэралізацыя ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве, але пакуль ня тая эканамічная сытуацыя, каб яна ажыцьцявілася», — сказаў Снапкоў на Беларускім інвэстыцыйным форуме ў Менску.

Міністар адзначыў, што захаваньне інстытуту абавязковага продажу часткі валютнай выручкі «дазваляе акумуляваць неабходныя валютныя сродкі».

«Пакуль нам патрэбна гэтая «падушка бясьпекі», — сказаў Снапкоў.

У адпаведнасьці зь дзейным заканадаўствам беларускія экспартэры абавязаныя прадаваць на біржы 30% валютнай выручкі, якая ім паступае, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG