Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску сабралі подпісы за вуліцы Мікуліча і Грахоўскага


Сяргей Грахоўскі

Сяргей Грахоўскі

Актывісты перадалі ў Бабруйскі гарвыканкам подпісы мясцовых жыхароў, якія прапануюць назваць вуліцы імёнамі беларускіх пісьменьнікаў Барыса Мікуліча і Сяргея Грахоўскага.

Барыс Мікуліч нарадзіўся ў Бабруйску, а Сяргей Грахоўскі працаваў на мясцовым дрэваапрацоўчым камбінаце, паведамляе Магілёўская прэс-служба праваабарончага цэнтра «Вясна».

«Алесь Бяляцкі падзяліўся гэтай ідэяй у ліставаньні са мной яшчэ ў канцы жніўня. Подпісы зьбірала мясцовая рада дэмсілаў. Пакуль мы даслалі 176 подпісаў, — распавяла грамадзкая актывістка Вольга Піманава. — Але цалкам магчыма, што падпісныя аркушы будуць дасылацца яшчэ, калі гэтай колькасьці будзе недастаткова».

Алесь Бяляцкі задаволены, што бабруйчане ажыцьцявілі яго ідэю:

«100-годзьдзе Барыса Мікуліча — вельмі зручны час, каб прыняць рашэньне», — піша ў лісьце праваабаронца, выказваючы спадзеў, што гарадзкія ўлады падтрымаюць ініцыятыву.

«Алесь узгадаў у лісьце, што чытаў верш Грахоўскага напамяць у школе, на выпускным іспыце, што мае шмат добрых знаёмых у нашым горадзе. А ўвогуле, гэта заслугоўвае неверагоднай павагі, што чалавек, будучы ў турме, спрычыняецца да справаў, натхняе людзей, якія знаходзяцца на волі», — распавяла Вольга Піманава.
XS
SM
MD
LG