Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дашкевічу ў турме забаронена ўсё


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

У гарадзенскай турме адавакат сустрэўся з палітвязьнем, лідэрам «Маладога фронту» Зьміцерам Дашкевічам.

Як паведаміла яго нявеста Наста Палажанка, Зьміцер пакуль у камэры адзін.
«Сказаў, што няма радыёкропкі ў камэры, але ёсьць магчымасьць яе прынесьці. А так нічога не дазволена.Вязьням на строгім рэжыме цягам году дазваляецца атрымаць адну бандэрольку на 2 кілаграмы. Харчавацца ён можа толькі тым, што даюць у турме. Максымум можна набыць штосьці ў мясцовым кіёску: яны пішуць заявы на пэўныя рэчы агульным коштам у 100 тысяч беларускіх рублёў», — сказала Наста Палажанка радыё «Рацыя».

8 лістапада лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня прывезьлі ў гарадзенскую турму. З 30 кастрычніка, калі Мазырскі выязны суд вырашыў перавезьці палітвязьня Зьмітра Дашкевіча з мазырскай калёніі ў «крытую» турму, пра яго не было зьвестак, як не было вядома і тое, куды накіруюць Дашкевіча для далейшага адбыцьця пакараньня.

Справа Дашкевіча

19 верасьня Дашкевіча перавялі ў папраўчую калёнію № 20, якая месьціцца ў Мазыры Гомельскай вобласьці.

21-га ён абвясьціў галадоўку ў сувязі зь «нялюдзкімі паводзінамі адміністрацыі калёніі, у тым ліку яе начальніка Юрыя Збароўскага».

28 жніўня 2012 году на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча на два гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава — на чатыры гады.

Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG