Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палестынскія ваеўнікі распачалі спробу абстрэлу самага буйнога гораду Ізраілю – Тэль-Авіву.

Як паведамляе Бі-Бі-Сі, ракеты былі выпушчаныя з боку сэктару Газы.

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ня менш за дзьве ракеты былі выпушчаныя ў бок гораду, гэтым разам ніхто не пацярпеў.

За апошнія суткі трое ізраільцаў загінулі ў выніку абстрэлаў ракетамі, выпушчанымі з Газы. Ваеўнікі ХАМАС такім чынам помсьцяць за гібель кіраўніка вайсковага крыла арганізацыі Ахмэда Джабары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG