Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ARCHE спадзяецца аднавіць выхад


У сваёй чацьвярговай заяве рэдакцыя часопісу АRCHE паведаміла, што прыкладае ўсе намаганьні, каб выданьне, якое зь сярэдзіны верасьня зазнае ціск і шальмаваньне, засталося ў беларускай інтэлектуальнай прасторы. Напярэдадні ў Міністэрства інфармацыі былі пададзеныя дакумэнты на перарэгістрацыю выданьня.

Паводле выканаўцы абавязкаў галоўнага рэдактара ARCHE Аляксандра Пашкевіча, рэдакцыя пастанавіла зьмяніць заснавальніка і выдаўца часопісу. Калі пытаньне зь перарэгістрацыяй вырашыцца станоўча, гэта дасьць магчымасьць аднавіць выхад выданьня.

Тым часам Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю працягвае паглыбленую праверку гаспадарчай дзейнасьці ARCHE. Па-ранейшаму заблякаваны рахунак ARCHE, што робіць немагчымым выпуск ужо падрыхтаваных да друку нумароў.

У цяперашняй сытуацыі, калі застаецца праблематычным выхад у сьвет 5 нумароў часопісу за другое паўгодзьдзе 2012 году, рэдакцыя ARCHE заявіла, што «ня лічыць сумленным браць на сябе новыя абавязкі перад сваімі падпісчыкамі». Рэдакцыя пастанавіла адмовіцца ад уключэньня ARCHE ў падпісны каталёг на 1-е паўгодзьдзе 2013 году, а таксама зьвярнулася да «Белпошты» з просьбаю аб вяртаньні падпісчыкам часопісу грошай за 2-е паўгодзьдзе 2012 году.

«Гэтае рашэньне далося нам нялёгка, але яно прынята, бо іншага выйсьця няма. Будзем рэалістамі: пры цяперашніх умовах аднаўленьне выхаду папяровай вэрсіі ARCHE – справа ня некалькіх дзён ці тыдняў, а як мінімум некалькіх месяцаў», – гаворыцца ў заяве рэдакцыі часопісу ARCHE.

Іншыя артыкулы на гэтую тэму

Валер Булгакаў выехаў зь Беларусі

Былы галоўны рэдактар часопіса ARCHE паведаміў Радыё Свабода, што да такога ўчынку яго вымусіла сьледзтва, якое ўлада ўсчала супраць інтэлектуальнага выданьня.

Праваабаронцы заклікаюць да салідарнасьці з «ARCHE»

У выніку заблякаваньня рахунку, а таксама кампаніі перасьледу і шальмаваньня штомесячны недзяржаўны беларускамоўны часопіс, які існуе з 1998 году, апынуўся пад пагрозаю.

Навошта перасьледуюць часопіс «Arche»?

Улады заблякавалі дзейнасьць часопіса «Arche». Ці можна лічыць гэта палітычнай замовай? Якія мэты кампаніі супраць часопіса? Якія пэрспэктывы выданьня?

Андрэй Дынько: «Патрэбная салідарнасьць»

25 кастрычніка заснавальнік «Arche» Андрэй Дынько і выканаўца абавязкаў галоўнага рэдактара часопіса Алесь Пашкевіч зладзілі сустрэчу з журналістамі, каб адказаць на прэтэнзіі і закіды, якія прагучалі ў сюжэце Беларускага тэлебачаньня за 23 кастрычніка.

Барыс Пятровіч: Была адмашка на перасьлед Arche і Валера Булгакава

«Сумнеўная літаратура з прэтэнзіяй на экстрэмізм» — так назвалі выданьні часопіса Arche ў сюжэце праграмы «Зона Ікс».

Булгакаў: Шанцы друкаванага «Arche» амаль нулявыя

На вашыя пытаньні адказаў былы рэдактар часопісу «Arche» Валер Булгакаў.

Булгакаў больш не галоўны рэдактар «Arche»

Валер Булгакаў паведаміў, што перастаў быць галоўным рэдактарам часопіса «Arche», які ачольваў з 1998 году. Новым рэдактарам прызначаны Алесь Пашкевіч.

Валер Булгакаў аштрафаваны на 500 тысяч рублёў

Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці аштрафаваў Валера Булгакава на 5 базавых велічынь. Таксама канфіскаваны ўвесь прыбытак ад продажу часопіса «Архэ» на агульную суму 875 тысяч рублёў.

Горадня: судзяць галоўнага рэдактара «Arche» Валера Булгакава

А 12-й гадзіне гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці павінен пачаць разгляд справы Валера Булгакава. Яго вінавацяць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Булгакаў: «Спадзяюся, гэта застанецца ў памяці як прыкры эпізод»

18 кастрычніка публіцыст, рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў Гарадзенскі абласны гаспадарчы суд. Тут будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.

Булгакава выклікаюць у гаспадарчы суд

18 кастрычніка галоўны рэдактар часопіса «Arche» Валер Булгакаў павінен зьявіцца ў абласны гаспадарчы суд у Горадні. Будзе разглядацца справа аб сканфіскаваных у яго кнігах і часопісах.

Валер Булгакаў арыштаваны і адпушчаны

Ён быў затрыманы на прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі».

Булгакаў: Пры затрыманьні не хавалі, што іх цікавяць публікацыі з палітызаваным зьместам

Рэдактара «Arche» Валеру Булгакава, якога затрымалі 14 верасьня ў Горадні падчас прэзэнтацыі кнігі «Саветызацыя Заходняй Беларусі», а потым адпусьцілі, чакае суд па адміністратыўным артыкуле «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць».
XS
SM
MD
LG