Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Конкурс: Пра Беларусь «без дыктатуры»


Другі раз праводзіцца конкурс Belarus in Focus 2012, арганізаваны Інфармацыйным бюро салідарнасьці зь Беларусьсю. Журналісты могуць падаваць свае працы да 15 студзеня 2013 году.

Пераможцы атрымаюць грашовыя ўзнагароды ў памеры ад 500 да 2000 эўра. Усіх фіналістаў арганізатары конкурсу запросяць на двухтыднёвы навучальны курс – ён адбудзецца вясною 2013 году ў Варшаве.

Паведамляецца, што журы будзе аддаваць перавагу артыкулам, якія паказваюць Беларусь арыгінальна і па-наватарску і выходзяць за рамкі ярлыка «апошняй дыктатуры Эўропы». У склад журы ўвайшлі Андрэй Калесьнікаў («Коммерсантъ», Расея), прафэсар Дэйвід Марплз (Унівэрсытэт Албэрты, Канада), Олівэр Мані-Кэрл (Міжнародная фэдэрацыя журналістаў, Вялікая Брытанія) і Юлія Слуцкая (Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю).

Леташнія артыкулы, адзначаныя па выніках першага конкурсу Belarus in Focus, былі апублікаваныя ў выданьнях «Haper’s Magazine» (ЗША), «The Independent» (Вялікая Брытанія) і «Delo» (Славенія).

Конкурс Belarus in Focus праводзіць Інфармацыйнае бюро салідарнасьці зь Беларусьсю ў супрацоўніцтве з «Press Club Polska».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG