Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка б’е па Захадзе мігрантамі


Польская памежная служба стала ахвяраю халоднай вайны паміж Захадам і Беларусьсю – такую выснову робіць польскае выданьне dziennik.pl, канстатуючы, што менскія ўлады сьвядома заплюшчваюць вочы на нелегальных мігрантаў, што кіруюцца ў бок Польшчы і далей на Захад.

Выданьне зьвяртае ўвагу, што колькасьць людзей, якіх затрымліваюць з польскага боку беларуска-польскай мяжы, вырасла ў некалькі разоў. «Такім спосабам Аляксандар Лукашэнка шантажуе Захад, помсьціць за эўразьвязаўскую палітыку санкцыяў і пагражае Эўропе наплывам паўстанцаў з Аўганістану», – піша dziennik.pl. Паводле аналізу польскага ўрадавага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў, «пытаньне аховы мяжы выкарыстоўваецца Беларусьсю як разьменная манэта ў сытуацыі пагаршэньня дачыненьняў з Захадам».

«Статыстыка паказвае рост колькасьці людзей, затрымліваных у сувязі з спробаю нелегальнага перасячэньня мяжы на адцінку зь Беларусьсю», – цытуе dziennik.pl Агнешку Голіяс з Галоўнага ўпраўленьня памежнай службы Польшчы. У пэрыяд ад студзеня да верасьня гэтага году польскія памежнікі затрымалі 159 замежнікаў (без уліку грамадзянаў краін Эўразьвязу і Беларусі). Гэтая колькасьць большая, чым за 2010 і 2011 гады разам узятыя. Мала таго, у другім квартале сёлета выпадкаў нелегальнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы было ў пяць разоў болей, чымся ў першым.

Што да арганізаваных групаў замежнікаў, то тут назіраецца яшчэ большы рост. Тады як у мінулыя гады памежнікі выкрывалі тры-чатыры такія групы за год, то сёлета іх, як падае Польскае прэсавае агенцтва, ужо было сямнаццаць.
XS
SM
MD
LG