Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фашысцкая сымболіка зьявілася на праспэкце Пушкіна і ў мікрараёне Юбілейным.

Свастыкай абмаляваны павільён прыпынку ля гасьцініцы Турыст, што на праспэкце Пушкіна. Калі яна зьявілася, невядома. На фашысцкі крыж мінакі рэагуюць без праяваў занепакоенасьці. Яго фатаграфаваньне асабліва не зьдзівіла людзей. Некаторыя, праўда, пацікавіліся, што ж фатаграфаваў журналіст.

У мікрараёне Юбілейным свастыкай абмаляваны пешаходны масток, што па-над праезнай часткай вуліцы Каралёва. На адным баку — фашысцкі крыж, а на другім — лічбы «14/88». Лічба «88» у нэафашыстаў азначае вітаньне «Heil Hitler», бо літара «H», зь якой пачынаюцца абодва словы, — восьмая па ліку ў лацінскім альфабэце. Лічбу «14» выкарыстоўваюць пасьлядоўнікі расіста Дэвіда Лэйна, які натхняўся ідэямі Гітлера і заяўляў пра перавагу белай расы над іншымі. Лічба азначае колькасьць словаў у ягоным лёзунгу.

Раней нацысцкай сымболікай абмалявалі вуліцу імя Лазарэнкі.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG