Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Антон Рудак: «Кніга Бахарэвіча замацуе цікавасьць маладых да яго папярэднікаў»


Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новае свабодаўскае выданьне дзеліцца малады паэт Антон Рудак.

Палічка кніжнай сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» папоўнілася новым выданьнем. Яго склалі літаратурныя эсэ Альгерда Бахарэвіча, якія сёлета гучалі ў эфіры і друкаваліся на нашым сайце. 15 лістапада кніга «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» будзе прэзэнтаваццца а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх). А сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі пра новае свабодаўскае выданьне дзеліцца малады паэт Антон Рудак.

«Гаворачы пра „Гамбурскі рахунак Бахарэвіча“, нельга не адзначыць правакатыўнасьць гэтага цыклю эсэ. Але тут паўстае пытаньне: ці гэтая правакацыя таленавітая, ці дарэчная, ці мае яна плён?

Паводле маіх назіраньняў сярод моладзі, нават якая ня надта цікавілася літаратурай, тым больш літаратурай дваццатага стагодзьдзя, савецкай і дасавецкай, пасьля прачытаньня гэтых тэкстаў, ці прынамсі, часткі зь іх, ці, можа, там двух ці аднаго, у іх пачынаецца гэтая зацікаўленасьць менавіта першакрыніцамі. Маладыя людзі, якія вучацца далёка не на гуманітарных спэцыяльнасьцях і ня маюць ніякага дачыненьня да літаратуры, пачынаюць перачытваць творы беларускіх пісьменьнікаў дваццатага стагодзьдзя, дзевятнаццатага стагодзьдзя.

І гэтую кнігу, мне здаецца, варта ўспрымаць ня толькі як такі ўнікальны навучальны дапаможнік па беларускай літаратуры, але і ў кантэксьце творчасьці Бахарэвіча наагул. І калі з „Шабанамі“, папярэдняй кнігай, ён здолеў прывабіць да сучаснай літаратуры частку моладзі, якая раней літаратурай не цікавілася ўвогуле, то „Гамбурскі рахунак“, на маю думку, толькі замацуе гэтую зацікаўленасьць і акцэнтуе яе менавіта на папярэдніках сучасных літаратараў, папярэдніках Бахарэвіча».



Вокладка кнігі

Вокладка кнігі



Кніга «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».
«Бібліятэку Свабоды» складаць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Уся бібліятэка — тут.

Прэзэнтацыя кнігі "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча"адбудзецца 15 лістапада а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх).

XS
SM
MD
LG