Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Два ў адным»: Боб Дылан і Rage Against the Machine


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўзнагароджвае Боба Дылана Мэдалём Свабоды сёлета ў траўні.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўзнагароджвае Боба Дылана Мэдалём Свабоды сёлета ў траўні.

Песьні ў выкананьні аўтараў, а таксама тых, хто адчуў іх па-свойму. У гэтым выпуску — песьня «Maggie’s farm» ў аўтарскім выкананьні Боба Дылана, а таксама вэрсія гурту Rage Against the Machine.

Песьні Боба Дылана на свой лад перараблялі сотні самых вядомых музыкаў сьвету. Некаторыя зь іх у кавэр-вэрсіях зрабіліся ня менш знакамітымі за арыгіналы — напрыклад «All along the Watchtower» у выкананьні Джымі Хэндрыкса ў канцы 60-х альбо «Knocking on Heaven’s Door» у вэрсіі Guns’n’Roses зь 90-х.

Сёньня мы паслухаем песьню крыху меншы вядомую, хоць яе таксама перасьпявалі такія вядомыя выканаўцы, як, напрыклад The Grateful Dead ці U2.

Запіс «Maggie’s Farm» быў зроблены ў студзені 1965 году. Некаторыя музычныя крытыкі пабачылі ў ёй ня проста звычайную для Дылана таго часу песьню пратэсту, але і іранічны погляд на сам пратэставы рух, які таксама патрабуе ад сваіх удзельнікаў канфармізму.

Ад таго часу гэты твор карыстаўся вялікім попытам у тых, хто хацеў выказаць сваю палітычную пазыцыю. Напрыклад, брытанскі гурт The Blues Band у 1979-м запісаў гэтую песьню, памяняўшы у ёй амэрыканскую Нацыянальную гвардыю на спэцпадразьдзяленьне лёнданскай паліцыі, якое ў часы кіраваньня Маргарэт Тэтчар уціхамірвала рабочыя страйкі... Па такім жа шляху пайшоў і брытанскі ска-гурт The Specials, у якога на гэтым месцы ў тэксьце зьявілася ультраправая партыя Нацыянальны Фронт...

А ў 2000-м годзе адзін з самых знакамітых лявацкіх палітычных гуртоў на мяжы стагодзьдзяў — лос-анджэлескі Rage Against the Machine — запісаў сваю вэрсію гэтай песьні. Калі ў Боба Дылана і была іронія, прынамсі музычная, дык тут яе ня болей чым у выбуху гранаты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG