Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавыя перамовы з Расеяй працягваюцца


Расея прапануе зафіксаваць у паліўным балянсе пастаўкі на свой рынак да 2–2,5 мільёна тон беларускіх нафтапрадуктаў.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Міністэрства энэргетыкі Расеі Аляксандар Новак:

"Перамовы па балянсе на 2013 год яшчэ ня скончаныя. Мы разьлічваем, што ў індыкатыўным балянсе лічба будзе складаць ад 2 мільёнаў да 2,5 мільёна тон на наступны год зваротных паставак нафтапрадуктаў зь Беларусі".

Як паведамляе Інтэрфакс, міністар падкрэсьліў, што паліўны рынак Расеі ў 2013 годзе нават бяз гэтых паставак будзе збалянсаваным.

Зваротныя пастаўкі нафтапрадуктаў у лістападзе-сьнежні бягучага году павінны скласьці 200 тысяч тон.

Беларусь у 2013 годзе ў рамках нафтавага балянсу гатовая пастаўляць у Расею частку нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты, аднак хацела б мець ад такіх паставак эканамічную выгаду, заявіў намесьнік міністра замежных спраў рэспублікі Аляксандар Гур'янаў:

"Расеяй пастаўленае пытаньне аб вяртаньні часткі нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. Ёй неабходна пакрыць дэфіцыт на ўласным рынку. Гэта, перш за ўсё, высокаактанавыя бэнзіны. Але павінна быць эканамічная мэтазгоднасьць такіх паставак".

Гур'янаў сказаў, што сёлета Беларусь ня раз выстаўляла нафтапрадукты на біржавых пляцоўках у Расеі, аднак попыту на іх не было з прычыны неканкурэнтных цэнаў.

Намесьнік міністра ўдакладніў: такая сытуацыя склалася з-за таго, што Беларусь атрымлівае расейскую нафту па цэнах, якія "ўсё ж такі трохі вышэйшыя, чым у Расеі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG