Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 лістапада Радыё Свабода прадстаўляе кнігу «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча». У ёй сабраныя каля пяцідзесяці эсэ пра беларускую літаратуру, прысьвечаных яе самым вядомым постацям: ад Гусоўскага і Багушэвіча да Шамякіна і Быкава.

Гэтыя эсэ сёлета гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце Радыё Свабода.

Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі ад новай кнігі дзеліцца літаратар, мастак і выдавец Адам Глобус.

«Для мяне заўсёды быў узорным пісьменьнікам расейскі сатырык Данііл Хармс. Некалі мы вельмі таемна, каб ніхто ня чуў, ладзілі чытаньні Хармса. І асабліва зьдзіўляла яго такое вясёлае стаўленьне да Гогаля, Пушкіна, Талстога. Ён як бы першы, хто ў расейскай літаратуры пасьмяяўся з самых вялікіх і не кранальных пісьменьнікаў. І я ўсё чакаў, што ў Беларусі таксама знойдуцца людзі, якія пачнуць пасьмейвацца, іранізаваць, рабіць новую форму з нашых такіх забранзавелых, вялікіх і непарушных клясыкаў. Вось адна з такіх альтэрнатыўных, скажам так, літаратуразнаўчых прац зьявілася. Яе зрабіў Бахарэвіч Альгерд. І мне было самае цікавае ў яго творчасьці, гэта, менавіта, пасьмейваньне, пахіхікваньне, іранізаваньне з нашых непарушных клясыкаў».

Вокладка кнігі

Вокладка кнігі



Кніга «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».
«Бібліятэку Свабоды» складаць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
Уся бібліятэка — тут.

Прэзэнтацыя кнігі "Гамбурскі рахунак Бахарэвіча"адбудзецца 15 лістапада а 19.00 у памяшканьні менскага Інстытуту Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3, трэці паверх).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG