Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ў Мытны саюз ня пойдзе: МЗС абверг дыплямата


Алег Валошын

Алег Валошын

У МЗС Украіны заяўляюць, што пытаньне аб уступленьні Ўкраіны ў Мытны саюз не стаіць на парадку дня зьнешняй палітыкі. Пра гэта ў камэнтары УНІАН сказаў дырэктар Дэпартамэнту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын.

«Пытаньне аб уступленьні ў Мытны саюз на сёньняшні дзень у парадку дня зьнешняй палітыкі не стаіць», – сказаў ён.

Паводле Валошына, Украіна шукае такую формулу ўзаемадзеяньня з Мытным саюзам, якая б дазволіла адстойваць інтарэсы ўкраінскіх экспарцёраў на гэтым вялізным рынку.

Валошын адзначыў, што галоўным прыярытэтам для зьнешнепалітычнага ведамства сёньня зьяўляецца падпісаньне пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.

«Штучны ажыятаж вакол выказваньняў аб Мытным саюзе лічым абсалютна неапраўданым», – дадаў ён.

13 лістапада пасол Украіны ў Расеі Ўладзімер Ельчанка заявіў, што Ўкраіна ў пэрспэктыве можа далучыцца да Мытнага саюзу Расеі, Беларусі і Казахстана, калі ў Эўразьвязе будзе працягвацца эканамічны крызіс.
XS
SM
MD
LG