Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна далучыцца да Мытнага саюзу, калі Эўропа не пераадолее крызіс?


Уладзімер Ельчанка
Уладзімер Ельчанка
Украіна можа далучыцца да Мытнага саюза Расеі, Беларусі і Казахстану, калі Эўропа ня зможа выйсьці з крызісу. Такое меркаваньне выказаў Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Расеі Ўладзімер Ельчанка, перадае РБК Украіна.

«Я думаю, што бліжэй да 2015 году, калі гэта ўсё ўвасобіцца ў той праект, пра які шмат гавораць, стане зразумела, дзе больш ва Ўкраіны пэрспэктыў. На сёньняшні дзень мы не адмаўляемся ні ад аднаго, ні ад іншага. Гэта значыць, у нас вядуцца актыўныя перамовы з ЭЗ аб стварэньні зоны свабоднага гандлю, і дакладна гэтак жа мы ўважліва адсочваем, працуем на экспэртным узроўні зь дзяржавамі сябрамі Мытнага саюзу. А вынік гэтай працы будзе, я думаю, некалькі пазьней», – заявіў пасол.

Раней паведамлялася, што дырэктар першага дэпартамэнту краін СНД Міністэрства замежных спраў Расеі Міхаіл Еўдакімаў заявіў, што далучэньне Ўкраіны да Мытнага саюзу абумовіць зьніжэньне цаны на расейскі газ для Кіева.

Раней сёлета 30 кастрычніка былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсмертны заявіў у інтэрвію БелаПАН, што Ўкраіна ніколі ня ўступіць у Мытны саюз Расеі, Беларусі і Казахстану.

Паводле яго, для гэтага няма ані эканамічных, ані палітычных перадумоў, «Януковіч даўным-даўно для расейскіх лідэраў зьяўляецца здраднікам... Я нідзе ніколі ня чуў, ані ў пэрсанальных размовах зь Януковічам, або з публічных яго прамоваў, што ён зьяўляецца правадніком Украіны ў Мытны саюз», – сказаў Бясьсмертны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG