Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раскупілі квіткі. Будзе яшчэ адзін канцэрт «Старога Ольсы»


«Стары Ольса»

«Стары Ольса»

У сувязі з тым, што квіткі на канцэрт «Старога Ольсы» на 17 лістапада прададзеныя, адбудзецца дадатковы канцэрт гурту – 18 лістапада ў нядзелю ў Палацы культуры вэтэранаў у Менску, паведамляюць арганізатары.

«Стары Ольса» – беларускі гурт, які грае сярэднявечную музыку. Заснаваны ў 1999 годзе Зьмітром Сасноўскім. Назва паходзіць ад ручая ў заходняй Магілёўшчыне.

Некалькі гадоў таму выйшла кніга Зьмітра Сасноўскага «Гісторыя беларускай музычнай культуры ад старажытнасьці да канца XVIII стагодзьдзя» ў выдавецтве «Харвест». Кніга прэтэндуе на статус першага падручніка гісторыі нацыянальнай музыкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG