Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 лістапада ў Менску пачне працу чарговы Інвэстыцыйны форум.

  • Які клімат для інвэстыцыяў створаны ў Беларусі, чаму штогод не выконваюцца пляны па прыцягненьню інвэстыцыяў?
  • Як уплываюць на намеры замежных інвэстараў выпадкі нацыяналізацыі пэўных прадпрыемстваў з замежным капіталам?


На гэтыя пытаньні адказвае эканаміст Міхал Залескі.

Цыганкоў: Ужо напярэдадні форуму беларускія афіцыйныя СМІ поўняцца запэўніваньнямі ў тым, што ў краіне існуе вельмі добры інвэстыцыйны фон. Але на самой справе апошнія гады штогод не выконваюцца дзяржаўныя пляны па прыцягненьні інвэстыцыяў. Чаму так адбываецца?

Залескі: Невыкананьне плянаў па прыцягненьні інвэстыцыяў зьвязанае найперш з тым, што інвэстар мае вочы і вушы. Калі б яны іх ня мелі, — магчыма, інвэстыцыі шлі б поўнай плыньню. А так — кожны інвэстар ацэньвае рызыкі, і як коны нармальны чалавек, вырашае, што грошы сюды ўкладаць пакуль заўчасна.

Цыганкоў: А што канкрэтна іх палохае?

Залескі: Дзякуючы намаганьням Савета Міністраў Беларусь пасьпяхова прасоўваецца ўгару ў рэйтынгу Doing business, то бок па ўмовах увядзеньня бізнэсу. Аднак пры ацэнцы рызыкаў стратэгічныя інвэстары найперш ацэньваюць палітычныя рызыкі. Ніхто ня можа сказаць, хто і калі будзе наступным прэзыдэнтам , і якая палітычная і эканамічная лінія будзе ў гэтага чалавека.

Цыганкоў: Апошнім часам дзяржава вырашыла нацыяналізаваць некаторыя прадпрыемствы з замежным капіталам. Як гэтыя крокі ўплываюць на намеры замежных інвэстараў укладаць у Беларусь?

Залескі: Дзеяньні, якія адбываюцца ў выніку рашэньняў пэўных кіроўных асобаў, вельмі кепска ўспрымаюцца страхавымі кампаніямі і стратэгічнымі інвэстарамі. Бо ніхто ня ведае, хто будзе наступным — абутковае фабрыка, завод ці што іншае. Тут і хаваецца небясьпека для нашай краіны. Людзі прывыклі ўкладаць грошы надзейна, упэўнена — а дзе ж тут возьмеш упэўненасьць. Таму ідуць сюды рызыканты альбо розная драбяза.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода».  На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG