Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івонка Сурвіла: Мяне зьдзівілі выказваньні Саньнікава


Івонка Сурвіла

Івонка Сурвіла

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

3 лістапада ў Вільні беларускімі апазыцыйнымі палітыкамі быў падпісаны «Выніковы Мэмарандум нарады старшыняў і кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадзкіх арганізацыяў са Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі аб захадах для забесьпячэньня незалежнасьці Беларусі».

«Прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасьці прызнаюць Раду БНР рэзэрвовым палітычным дэпазытарам беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі», — гаворыцца ў Мэмарандуме.

Былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, які атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі, назваў Віленскі мэмарандум беларускай апазыцыі «шкодным і небясьпечным». У інтэрвію Свабодзе ён патлумачыў, чаму не падпісаў мэмарандум.

Чым выклікана прыняцьце гэтага мэмарандуму? Якую роля ў працэсе каардынацыі дзеяньняў апазыцыі адыграе Рада БНР? У чым цяпер існуе пагроза незалежнасьці Беларусі? На гэтыя ды іншыя вашы пытаньні адкажа Івонка Сурвіла.

Прачытаць адказы можна ТУТ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG