Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бульба ратуе ад цукроўкі


У Ўсясьветны дзень барацьбы з цукроўкай – пяць парадаў, як засьцерагчыся ад хваробы.

1) Рэгулярна правярайце ўзровень цукру ў крыві, асабліва пасьля 40 гадоў альбо калі маеце лішнюю вагу.

2) Спажывайце больш ежы са складанымі вугляводамі, якія спрыяюць нізкаму ўзроўню халестэрыну. А менавіта: макаронныя вырабы, рыс, гародніну, бульбу.

3) А вось ад «фаст-фуду» варта адмовіцца цалкам.

4) Як мага меней цукру. І солі – таксама!

5) Нават лёгкія, але рэгулярныя фізычныя практыкаваньні, калі яны робяцца 5 разоў на тыдзень (суботу і нядзелю можаце адпачыць) зьмяншаюць рызыку захворваньня цукроўкай на 50 адсоткаў!
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG