Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі ўрад ня ўмешваецца ў рэформу Бі-бі-сі


Штаб-кватэра Бі-Бі-Сі ў Лёндане
Штаб-кватэра Бі-Бі-Сі ў Лёндане

Брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (Бі-Бі-Сі) праводзіць расьсьледаваньне недахопаў рэдактарскага кантролю, якія сталі прычынай неабгрунтаваных абвінавачваньняў на адрас аднаго з былых палітыкаў.

Абавязкі генэральнага дырэктара Бі-Бі-Сі цяпер выконвае Том Дэйві, бо ў мінулыя выходныя падаў у адстаўку Джордж Энтвісл, які прапрацаваў на пасадзе менш за два месяцы. Акрамя таго, дырэктар службы навін Хэлен Боадэн і яе намесьнік часова адхіленыя ад выкананьня абавязкаў.

Небясьпечная тэма сэксу

Прычынай праблемаў сталі сюжэты ў тэлепраграме навінаў. 2 лістапада там прагучалі абвінавачваньні на адрас былога вядучага палітыка з Кансэрватыўнай партыі. Хоць яго імя не назвалі, але лорд МакАлпайн апынуўся заплямлены абвінавачваньнямі ў сэксуальнай эксплюатацыі дзяцей.

Раней у той жа тэлепраграме рэдактары вырашылі не рабіць сюжэту, бо там маглі прагучаць абвінавачваньні супраць былога вядомага тэлевядоўцы Джымі Сэвіла.

У выпадку з Сэвілам рэдактары перастрахаваліся, а ў выпадку з лордам МакАлпайнам выпусцілі сюжэт, недастаткова яго пракантраляваўшы.

Патрэбныя змены

Аглядальнік агенцтва навінаў Reuters Крыс Х'юз лічыць, што Бі-Бі-Сі патрэбныя структурныя зьмены:

«Спалучэньне ролі генэральнага дырэктара з абавязкамі галоўнага рэдактара -- гэта выглядае не вельмі разумна. Але ёсьць таксама пытаньне ўнутранай культуры. Чаму найвышэйшы чыноўнік не меў памочнікаў, якія б яму дакладвалі пра найважнейшыя працэсы ў карпарацыі? Ён сам ня мог кантраляваць усё».

Брытанскі ўрад пакуль ніякім чынам ня ўмешваецца ў справы карпарацыі, падкрэсьліваючы гэтым незалежнасьць Бі-Бі-Сі ад партый ва ўладзе.

Брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя (British Broadcasting Corporation) — комплекс радыё-, інтэрнэт- і тэлевяшчання Вялікабрытаніі. Карпарацыя не зьяўляецца дзяржаўным СМІ, а ўяўляе сабой грамадзкую арганізацыю з кантрольнай радай, якая складаецца з 12 папячыцеляў, якiя назначаюцца брытанскай каралевай.

Упершыню Бі-бі-сі выйшла ў эфір роўна 90 гадоў таму, 14 лістапада 1992 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG