Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 лістапада — першае працоўнае паседжаньне ПП НС


15 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зьбяруцца на сваё першае працоўнае пасяджэньне. Дагэтуль яны правялі ўжо тры пленарныя пасяджэньні. Аднак на іх вырашаліся выключна кадравыя пытаньні — былі абраныя сьпікер і віцэ-сьпікер, старшыні і намесьнікі старшыняў сталых камісіяў.

Дэпутаты маюць разгледзець восем пытаньняў. Сярод іх — дапаўненьні і зьмяненьні ў Кодэкс аб адміністратыўных парушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністратыўных парушэньнях. Таксама ў першым чытаньні дэпутаты абмяркуюць зьмяненьні ў Закон аб народным мастацтве і народных промыслах. У другім чытаньні прапануецца разгледзець закон аб прыродаахоўнай дзейнасьці.

Акрамя таго, у папярэдні парадак дня ўключаныя пытаньні аб ратыфікацыі шэрагу пагадненьняў.
XS
SM
MD
LG