Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай мае зьмяніць кіраўніцтва ўжо заўтра


Сі Цзіньпін галасуе на зьездзе КПК. Чакаецца, што ён ўзначаліць кампартыю на наступныя 10 гадоў.
Сі Цзіньпін галасуе на зьездзе КПК. Чакаецца, што ён ўзначаліць кампартыю на наступныя 10 гадоў.

Кітайская кампартыя завяршыла свой зьезд у Пэкіне і мае ў чацьвер абвясьціць склад свайго новага кіраўніцтва на наступнае дзесяцігодзьдзе.

Кіраўнік Кітаю Ху Цзіньтао у сваім выступе перад 2.200 дэлегатамі заявіў, што цяперашні зьезд гэта важны крок у разьвіцьці кітайскага сацыялізму:

«Мы перакананыя, што ўсе рашэньні, пляны і дасягненьні зьезду, якія маюць бягучую і далёкасяжную гістарычную значнасьць, адыграюць важную ролю ў тым, каб накіроўваць агульнае разьвіцьцё вялікай справы сацыялізму з кітайскімі адметнасьцямі і вялікую новую справу партыйнага будаўніцтва».

Ху Цзіньтао таксама заклікаў да еднасьці і да рэформаў:

«Усе чальцы партыі павінны згуртавацца вакол Цэнтральнага Камітэту, высока трымаць сьцяг сацыялізму з кітайскімі адметнасьцямі і сьледаваць запаветам тэорыі Дэн Сяопіна, важным думкам «Трох прадстаўніцтваў» і «Навуковага падыходу да разьвіцьця». Мы павінны вызваліць наш розум, праводзіць палітыку рэформаў і адрытасьці, сабраць нашыя сілы, пераадолець цяжкасьці, цьвёрда ісьці па шляху сацыялізму з кітайскімі адметнасьцямі і намагацца дасягнуць прагрэсу ў пабудова дастаткова заможнага грамадзтва ва ўсіх сфэрах».

Канцэпцыя «Трох прадстаўніцтваў» належыць папярэдніку Ху Цзіньтао – Цзянь Цзэміню, і была уключаная ў статут партыі ў 2002 годзе. Яна дазволіла чальцоўства ў камуніністычнай партыі для прыватных прадпрымальнікаў. Тады ж у кітайскую Канстытуцыю ўключылі канцэпцыю «сацыялістычнай рынкавай эканомікі».

Падчас зьезду Ху Цзіньтао прызнаў, што Кампартыю краіны разьядае карупцыя, аднак выказаў упэўненасьць у тым, што партыя зможа самастойна «вылечыць хваробу без радыкальнага хірургічнага ўмяшаньня». Гаворачы аб карупцыі ў партыі, Ху Цзіньтао падкрэсьліў, што калі з праблемай не ўдасца справіцца, гэта пагражае каляпсам не толькі КПК, але і ўсяго Кітаю.

Ужо вядома, што цяперашняга лідэра кампартыі Ху Цзіньтао заменіць Сі Цзіньпін. Ён будзе абраны кіраўніком КПК, у сакавіку 2013 году зойме пасаду Старшыні КНР, а празь нейкі час будзе кіраўніком Вайсковай камісіі, што тоесна функцыі Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Такое прасоўваньне па прыступках — традыцыйнае для Кітаю ў апошні час і гарантуе пераемнасьць улады.

Экспэрт у справах Кітаю ў лёнданскім Chatham House Род Ўай прагназуе, што новае кіраўніцтва, найхутчэй, будзе кіраваць краінай наступныя дзесяць гадоў. Ён адзначае, што сем зь дзевяці членаў Сталага камітэту Палітбюро (вышэйшага кіруючага органу кампартыі) дасягнулі пэнсійнага ўзросту (65 гадоў). Таму са «старога» складу ў вышэйшым кіраўніцтве застануцца, верагодна, толькі Сі Цзіньпін і Лі Кэцян. Вялікія кадравыя перамены прагназуе аналітык і ў Сакратарыяце ЦК КПК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG