Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя прызнала сырыйскую апазыцыю легітымным прадстаўніком народа


Дым над сырыйскім горадам Рас аль-Аін пасьля бамбаваньня ўрадавымі войскамі
Дым над сырыйскім горадам Рас аль-Аін пасьля бамбаваньня ўрадавымі войскамі

Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што ягоная краіна прызнала сырыйскую апазыцыю адзіным легітымным прадстаўніком сырыйскага народу.

Францускі прэзыдэнт лічыць, што сырыйская Нацыянальная кааліцыя павінна ў пэрспэктыве быць ўрадам дэмакратычнай Сырыі. Пры гэтым, Франсуа Алянд заявіў, што Францыя разгледзіць пытаньне паставак ўзбраеньняў для Нацыянальнай кааліцыі, калі яна сфармуе ўрад.

Пагадненьне пра стварэньне Сырыйскай Нацыянальнай кааліцыі было падпісанае 11 лістапада ў сталіцы Катару, горадзе Доха. 12 лістапада пра падтрымку кааліцыі заявілі краіны Рады супрацоўніцтва дзяржаў Пэрсыдзкай затокі і Дзярждэпартамэнт ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG