Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лістапада — Паўлюку Багрыму 200 гадоў


Паўлюк Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 году ў вёсцы Крошын непадалёк ад Баранавічаў. Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз Магнушэўскі.

Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі зь сялянскімі хваляваньнямі 1828 году ў Крошыне і за распаўсюджваньне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Яна Баршчэўскага) прыцягваўся да сьледзтва.

Паўлюк Багрым, як і яго бацька, быў кавалём. У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сьведчыць зробленая ім каваная жырандоля, якая і сёньня захоўваецца ў Крошынскім касьцёле. Пахаваны на мясцовых могілках.

Зь літаратурнай спадчыны паэта захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», які стаў хрэстаматыйным для беларускай літаратуры. Упершыню гэты верш апублікаваў у сваіх успамінах наваградзкі адвакат Ігнацы Яцкоўскі. На думку Рамуальда Зямкевіча (і Максіма Гарэцкага), П. Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы зь Сьцяпанам».

У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музэй народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG