Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат кажа, што рэальныя грашовыя даходы вырасьлі на 16%


Паводле апэратыўных даных, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-верасьні бягучага года склалі 116,1% да узроўню студзеня-верасьня 2011 года.

Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Рэальны заробак працаўнікоў (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы уласнасьці) у студзені-верасьні гэтага году вырасьлі на 15,4% да студзеня-верасьня мінулага года.

Рэальны заробак работнікаў у верасьні гэтага года склаў 130,5% да узроўню верасьня 2011 года, а да узроўню жніўня 2012-га — 99%.

Паводле статыстычных дадзеных, намінальны налічаны сярэднямесячны заробак працаўнікоў (без суб’ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы уласнасьці) у студзені-верасьні гэтага года была 3 мільёны 520 тысяч, што складае 204,4% да узроўню студзеня-верасьня мінулага года. Сярэдні заробак у верасьні дасягнуў 4 мільёны 96 тысяч — 181,2% да верасьня 2011 года і 100,3% да жніўня 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG