Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 лістапада: Міжнародны дзень зьняволеных пісьменьнікаў


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


НАДВОР’Е:


Воблачнасьць, часам сонейка, тэмпэратура +2-+4 градусы.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ


Менск, пасяджэньне Палаты Прадстаўнікоў. Пачатак у 10.00.

Менск, Нацыянальная бібліятэка і культурна-спартовы комплекс «Арэна», адкрыцьцё VII Беларускага інвэстыцыйнага форуму. Пачатак у 16.00.

Менск, клюб «Гудвін», Раман Арлоў і праект «Ў» прэзэнтуюць праграму «Будзьма беларусамі!». Пачатак у 20.00.

Міжнародны дзень зьняволеных пісьменьнікаў, у Беларусі — Алесь Бяляцкі і Павал Севярынец.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


1416 — сабор біскупаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага
1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.
1918 — закрыцьцё Сьвіслацкай беларускай настаўніцкай сэмінарыі
1920 — у Жэнэве — першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.
1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё
1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя
1962 — стварэньне Саюзу кінэматаграфістаў Беларусі
1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якая была прызнаная толькі Турэччынай
1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвяшчае аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.

У гэты дзень нарадзіліся:

1738 — Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Уран
1869 — Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927)
1907 — Клаўс Шэнк фон Штауфэнбэрг, палкоўнік вэрмахта, выканаўца замаху на Гітлера
1919 — Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША
1938 — Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры
1947 — Анатоль Ярмоленка, беларускі сьпявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры»
1951 — Віктар Скарабагатаў, беларускі опэрны сьпявак і пэдагог
1955 — Сяргей Войчанка, беларускі мастак і дызайнэр
1955 — Мацьвей Яворскі, беларускі гісторык

У гэты дзень памерлі:

1630 — Ёган Кеплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг
1907 — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага
1908 — Цысі, маньчжурская імпэратарка
1916 — Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Пра сьмерць ня варта думаць, бо яна думае пра нас бяз нашай дапамогі

Генрык Сянкевіч


ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»


Беларускую эканоміку прызнаюць гіпэрінфляцыйнай

Алесь Міхалевіч выступае на слуханьнях Хэльсынскай камісіі ЗША

Крыстафэр Сьміт прапануе ініцыяваць абвінавачаньні супраць Лукашэнкі ў Гаазе

Незнаёмыя знаёмцы Аляксандра Тамковіча
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG