Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч хоча ведаць вынікі выбараў ва Ўкраіне і Літве


Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Экс-кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч просіць зьвестак пра вынікі парлямэнцкіх выбараў у Літве і Ўкраіне.

13 лістапада жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч атрымала ад яго ліст. Палітвязень просіць паведаміць пра вынікі парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне і Літве:

«Просіць паведаміць пра партнэраў, ці трапіў хто з украінцаў у парлямэнт. Гэтаксама і адносна літоўскіх сацыял-дэмакратаў. Пералічвае сваіх знаёмых і просіць паведаміць, хто зь іх прайшоў у Сэйм».

Пра сябе Мікалай Статкевіч напісаў няшмат. Пачуваецца нармальна, працягвае фізычныя практыкаваньні, дзеля чаго, як ён піша, дастаткова «двух квадратных мэтраў камэры».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. Як злосны парушальнік рэжыму амаль год таму пераведзены ў «крытую» магілёўскую турму. Палітвязьню дазволенае адно кароткае спатканьне са сваякамі на год, якое сёлета ўжо было выкарыстана. На гэтым тыдні Статкевіча зьбіраецца наведаць адвакат.
XS
SM
MD
LG